Знайсці
28.04.2017 / 15:4221РусŁacБел

Стартаваў першы беларускі вэб-серыял жахаў «Заклятыя скарбы» ВІДЭА

Першая серыя беларускамоўнага хорар-серыяла, над якім працуе каманда маладых творцаў з Мінска, называецца «Галаву складзеш». У чацвер, 28 красавіка, яе выклалі ў адкрыты доступ.

Сюжэт серыяла «Заклятыя скарбы» зняты па матывах традыцыйных беларускіх легендаў ды паданняў. Аўтар ідэі праекта — рэжысёр Серж Аўсянік. Над сцэнаром працавалі Зміцер Шкрадзюк, Серж Аўсянік і літаратарка Валярына Кустава.

Плануецца, што ў першым сезоне новыя серыі будуць выходзіць штомесяц. Першую аўтары знялі за свой кошт.

«Мы будзем вельмі радыя, калі знойдуцца тыя, хто захочуць нас падтрымаць. Цяпер мы шукаем сродкі, каб зрабіць наша кіно яшчэ больш якасным: набыць грым, маскі, палепшыць дэкарацыі, графіку, запрасіць цікавых акцёраў», — кажуць стваральнікі серыяла.

Гэта дэбют у мастацкім кіно і для сцэнарыстаў, і для рэжысёра.

Галоўныя ролі ў першай серыі «Галаву складзеш» выканалі фронтмэн «Нейра Дзюбеля» Аляксандр Кулінковіч і малады артыст Васіль Бойдак.

Калі хочаце дапамагчы праекту, лістуйце: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930