Знайсці
28.04.2017 / 15:595РусŁacБел

«Выйшаў з піцэрыі, а перада мной двое амапаўцаў і бус» — Алег Ларычаў распавёў пра сваё затрыманне

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 28 красавіка разглядаюць«справу» куратара графіці-суполкі «Сігнал», арт-менеджара Алега Ларычава.

Ларычава не бачылі з 26 красавіка. Праз паўтара дня, калі родныя ўжо пачалі хвалявацца, высветлілася, што Алег затрыманы, і ў пятніцу ў судзе Цэнтральнага раёна яго будуць судзіць па арт.17.1 КоАП (дробнае хуліганства).

Пазней з’явілася інфармацыя, што спроба суда была яшчэ а 10-й вечара 27 красавіка, але пасяджэнне перанеслі да запатрабавання матэрыялаў.

На пасяджэнне ў знак салідарнасці прыйшоў лідар Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Перад судом Алегу ўдалося пагутарыць з прэсай.

«Увечары 26-га красавіка мы з Сяргеем Чалым былі ў піцэрыі. Яна закрывалася, Чалы затрымаўся ўнутры, я выйшаў на вуліцу, і раптам падышлі двое амапаўцаў, побач бусік стаяў… Кажуць, паедзем у аддзяленне, там разбяромся. Нібыта ёсць падазрэнне ў здзяйсненні злачынства. Я нават не паспеў сказаць Чаламу, што мяне затрымліваюць. А затрымалі мяне нібыта за тое, што лаяўся матам, размахваў рукамі. Ноч я правёў у РАУСе Цэнтральнага раёна, пасля прывезлі ў суд. На судзе я запатрабаваў, каб прадаставілі відэа з відэарэгістратараў амапаўцаў і відэа з піцэрыі. Пра відэа з піцэрыі суддзя хадайніцтва адхіліла, але запіс з рэгістратараў амапаўцаў павінен быць, — распавёў Ларычаў журналістам. — Увогуле, калі мяне затрымлівалі, я спачатку падумаў, што гэта памылка, можа мяне пераблыталі з кімсьці, ці недабор пасля Чарнобыльскага шляху».

Нагадаем, 4 красавіка Ларычаў быў збіты невядомымі ў пад'ездзе свайго дома і дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі.

У апошнія месяцы ў Мінску з'явіўся шэраг вострасацыяльных графіці і постараў: калючы дрот на малюнку, які сімвалізуе дружбу Мінска і Масквы, налепкі «зялёных чалавечкаў» і аплікацыі з партрэтамі экс-кіраўніка Мінпрацы і сацабароны Марыяны Шчоткінай, міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча і камандзіра сталічнага АМАПа Дзмітрыя Балабы. Аўтары постараў з выявамі чыноўнікаў і «зялёных чалавечкаў» невядомыя.

Пазней сцены ўпрыгожылі яшчэ і выявы старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі і міністра інфармацыі Ліліі Ананіч

Сам Ларычаў звязваў сваё збіццё менавіта з гэтымі графіці, з'яўленне якіх асвятляла суполка «Сігнал».

Улад Швядовіч, фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930