Знайсці
28.04.2017 / 14:2716РусŁacБел

Парашэнка: Лукашэнка запэўніў, што вучэнні з расейцамі не будуць падрыхтоўкай да ўварвання ва Украіну

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнказаяўляе, што ў часе перамоў з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам дасягнутая дамоўленасць пра аднаўленне працэсу дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы.

president.gov.ua

«Хачу падкрэсліць, што мы дамовіліся завершыць найбліжэйшым часам працэс дэмаркацыі нашых дзяржаўных межаў, які, на жаль, не праводзіўся ў апошнія гады, што стане дадатковым фактарам узмацнення бяспекі дзвюх краін. Словам, веру, што ўкраінска-беларуская мяжа была, ёсць і будзе мяжой дружбы, добрасуседства і нашага партнёрства», — заявіў Пятро Парашэнка сёння ў часе выступу перад украінскімі памежнікамі.

Апроч таго, паводле ўкраінскага прэзідэнта, Аляксандар Лукашэнка запэўніў яго ў тым, што расійска-беларускія вайсковыя вучэнні «Захад-2017» не будуць падрыхтоўкай да ўварваньня ва Украіну. «У мяне няма ніякіх сумненняў у выключна добрых намерах Беларусі, але яна ў саюзніцкіх стасунках з Расіяй. А да Масквы ў нас даверу зусім няма», — дадаў ён.

Паводле Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930