Знайсці
28.04.2017 / 12:43РусŁacБел

Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце ў Беларусі пацяплее

Delfi.lt

У суботу захаваецца дажджлівае і кантраснае надвор'е, у нядзелю пацяплее, але парасон прыбіраць не варта — ён спатрэбіцца.

Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 29 красавіка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты цыклона, які змяшчаецца з захаду Украіны на Латвію. На большай частцы тэрыторыі дажджы.

Ноччу і раніцай па паўночна-заходняй палове краіны працяглыя моцныя дажджы, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу + 5 … + 11°С, днём + 12 … + 18°С, у заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей + 7 … + 11°С; па ўсходзе Беларусі ноччу + 12 … + 14°С, днём + 19 … + 24°С.

У нядзелю, 30 красавіка, надвор'е крыху палепшыцца. З Заходняй Еўропы пачне распаўсюджвацца вобласць высокага атмасфернага ціску, а атмасферныя франты зрушацца на паўднёва-ўсходнюю палову краіны, дзе і пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы.

Тэмпература ноччу + 2 … + 9°С, днём + 8 … + 15°С.

1 мая, у панядзелак, чакаецца воблачнае з праясненнямі і спакойнае надвор'е, без дажджоў не абыдзецца. Ноччу ў асноўным па паўднёва-заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы.

Ноччу слабы туман. Тэмпература ноччу + 1 … + 8°С, днём + 7 … +14°С, па ранейшаму цяплей будзе па паўднёвым усходзе краіны, там чакаецца + 15 … + 22°С.

Затым у Беларусь разам з паўднёвымі вятрамі прыйдзе і больш цёплае камфортнае надвор'е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930