Знайсці
28.04.2017 / 10:014РусŁacБел

Экс-галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі змагаецца з анкалогіяй

Вядомы беларускі хакеіст і былы галоўны трэнер зборнай Беларусі, а цяпер старшыня праўлення гродзенскага «Нёмана» Анатоль Варывончык у інтэрв'ю карэспандэнту «Прессбола» распавёў аб барацьбе з анкалагічным захворваннем.

— Ведаю, што вы гэта не афішуеце, але дазвольце спытаць: хоць адзін спартыўны поспех здольны пераплюнуць перамогу над анкалогіяй?

— А я яшчэ нічога не перамог. Па-ранейшаму змагаюся. 30 сакавіка было пяць гадоў, як зрабілі аперацыю. Кожны месяц прыязджаю ў анкалагічны цэнтр, які назірае, здаю аналіз крыві. Праходжу працэдуры, раблю ўколы. Так што барацьба працягваецца…

Ведаеш, некаторыя ўспрымаюць падобныя выпрабаванні ў духу «ай-яй-яй!». Чаго толькі ў галаву не набіраюць. Але тут галоўнае - не раскісаць. Калі б раскіс, ужо даўным-даўно ўсё скончылася б сумным вынікам. Калі мне гэта абвясцілі, успрыняў стойка. Адзінае - кінуў курыць, чаго ніяк не мог зрабіць шмат-шмат гадоў. Памятаю, даведаўшыся, што патрэбна аперацыя, патэлефанаваў доктару. Спытаў: «Як лепш — можа, паступова адмаўляцца? Па дзве цыгарэткі у дзень, па адной …» Ён адказаў: «Хочаш курыць — куры. А хочаш жыць — кідай». Я тут жа выкурыў апошнюю - і ўсё. Казалі, будзе ломка, арганізм так хутка не адмовіцца … Але жыццё прымусіла, і больш не хацелася», - распавёў Анатоль Варывончык.

***

Анатоль Варывончык быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі з 1997-га па 2001 год. Прывёў нацыянальную каманду да 8-га месца на ЧС-1998 і вывеў у чвэрцьфінал Алімпіяды-1998 у Нагана. Рэкардсмен па колькасці матчаў у руля зборнай Беларусі

У якасці галоўнага трэнера тройчы прыводзіў гарадзенскі «Нёман» да золата чэмпіянатаў Беларусі (1998, 1999, 2001) і аднойчы - да золата чэмпіянату Усходнееўрапейскай хакейнай лігі (1996).

У чэмпіянаце СССР выступаў за мінскія «Тарпеда» (1973-1974) і «Дынама» (1976-1986). Адзін з лепшых снайпераў мінскага «Дынама» ў чэмпіянатах СССР.

sport.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930