Знайсці
28.04.2017 / 00:525РусŁacБел

Памочнік Лукашэнкі стаў паслом у Сербіі

Валерый Брылёў прызначаны паслом Беларусі ў Сербіі, а таксама ў Чарнагорыі і Македоніі па сумяшчальніцтве.

Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Раней Валерый Брылёў займаў пасаду памочніка прэзідэнта.

* * *

Валерый Брылёў вучыўся на архітэктара, але ўсё ж кар’еру звязаў з дыпламатыяй. Ягоны поспех звязваюць з іменем былога сакратара ЦК і міністра Івана Антановіча — Брылёў ягоны зяць.

Яшчэ за савецкім часам Брылёва прызначылі лектарам Дома савецкай культуры ў Югаславіі. Ясна, што абы­-каго накіраваць на працу ў замежжа тады не маглі. Пасля развалу СССР Брылёў стаў штатным супрацоўнікам МЗС. Працаваў у Літве, Балгарыі, Югаславіі. У апошняй краіне ён быў паслом, калі скідалі дыктатара Слабадана Мілошавіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930