Знайсці
28.04.2017 / 06:3227РусŁacБел

Андрэй Курэйчык жэніцца трэці раз

Новай абранніцай Курэйчыка стала бізнэс-кансультант Вера Кушнярова.

Для Веры гэта таксама будзе трэці па ліку шлюб, і маладыя спадзяюцца, што цяпер ён дакладна апошні. Вяселле пара запланавала на верасень. Мы звязаліся з Андрэем Курэйчыкам, які зараз знаходзіцца ў Хабараўску, дзе робіць новы праект — спектакль пра падарожнікаў-першаадкрывальнікаў Далёкага Усходу, каб распытаць падрабязнасці такой важнай падзеі ў яго жыцці.

Фота: gazetaby.com

«Наша Ніва»: Ці ёсць у вас ужо канкрэтныя планы, як і дзе гуляць вяселле?

Андрэй Курэйчык: І для мяне, і для Веры — гэта не першы шлюб. Усе шаблонныя вяселлі сыграныя. Думаю, на гэты раз будзе просты добры вечар у асяроддзі блізкіх людзей.

«НН»:А што наконт мядовага месяца? У фэйсбуку вы папрасілі сяброў падзяліцца магчымымі варыянтамі, няўжо няма асабістай мары?

АК: У сувязі з працай і дзякуючы прыроднай цікаўнасці, мне давялося шмат дзе пабываць: я жыў у Амерыцы, Англіі, Германіі, аб'ехаў Еўропу ўздоўж і поперак. Быў на Кубе, Карыбах, папулярных курортах Міжземнага і Чорнага мораў… Вось цяпер у паездцы на Далёкі Усход. Але для вясельнага падарожжа хочацца знайсці нешта новае. Тое, што для нас абаіх будзе адкрыццём. Калі нехта параіць такое месца ў Беларусі, з добрым сэрвісам і цікавым культурным складнікам, я таксама не супраць.

Фота: gazetaby.com

«НН»:Вы кажаце, што сённяшняе каханне апошняе, на ўсё жыццё. Адкуль такая ўпэўненасць? Чамусьці мне здаецца, што з мінулымі жонкамі вы таксама думалі такім чынам, ці Вера асаблівая?

АК: Вера — дзіўная жанчына. Моцная, кахаючая, разумная. Бліскучы прафесіянал і рэдкі па якасцях чалавек. У нас з ёй склалася раўнацэннае партнёрства і паразуменне, без якіх рамантыка і каханне рызыкуюць хутка астыць. Нашы адносіны прайшлі праверку часам і жыццёвымі штормамі. Шмат памылак мы нарабілі ў свой час. Ёсць надзея, што яны нас чамусьці навучылі. Зараз да шчасця мы будзем ставіцца больш беражліва і адказна.

«НН»:А якія памылкі вы маеце на ўвазе? Можаце параіць нешта, каб іншыя пары ўзялі на заметку?

АК: Парада простая: беражыце свайго чалавека, калі вам пашанцавала яго знайсці. Многае можна зразумець і дараваць, калі любіш. Ну і старайцеся, каб разам не было сумна. Штодзённасць забівае адносіны не горш, чым недавер або непавага.

«НН»: Як успрынялі «новых» бацькоў вашы і дзеці нявесты?

АК: Хоць мы з маёй былой жонкай даўно не жывём разам, нашы дзеці маюць магчымасць праводзіць час у абаіх бацькоў. У іх ёсць мама і тата, якія ставяць іх інтарэсы ў аснову, якія іх вельмі любяць. А да таго, што кожны з нас будуе асабісты лёс, яны ставяцца з разуменнем. Дзеці Веры — равеснікі маіх Глеба і Марты, яны цудоўна камунікуюць і сябруюць. Нам весела разам.

«НН»:Калі б у Беларусі была нормай традыцыя мнагажэнства, як думаеце, ці пайшлі б вы гэтым шляхам?

АК: Наўрад ці. Здароўе ўжо не тое. Ды і вельмі гэта дорага.

Кацярына Карпіцкая

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930