Знайсці
27.04.2017 / 19:3644РусŁacБел

У Кіеве «Правы сектар» спыніў размалёўку аркі Дружбы народаў у колеры вясёлкі ФОТА

У чацвер у цэнтры Кіева актывісты «Правага сектара» і «Свабоды» спынілі работы па размалёўцы аркі Дружбы народаў, паведамляе InfoResist.

censor.net.ua

Як заявіў спікер «Правага Сектара» Арцём Скарападскі, такое ўпрыгожванне аркі — гэта прыхаваная прапаганда ЛГБТ.

«Мы не згодныя з гэтымі так званымі ўпрыгажэннямі, у двукоссі, якія там робяцца. Таму што гэта прыхаваная прапаганда ЛГБТ, хоць арка Дружбы Народаў, вядома, састарэлы помнік, не асабліва патрэбны, ён уваходзіць у спіс нацыянальных помнікаў, што там мяняць, гэта проста супрацьзаконна. Гэтыя працы не былі ўзгодненыя з супольнасцю, гэта проста валюнтарысцкае рашэнне кіеўскай мэрыі для таго, каб спадабацца Еўропе», — сказаў ён.

«Мы туды прыехалі, заблакавалі ўсе, што там адбываецца, выклікалі паліцыю, напісалі заяву, што там адбываюцца незаконныя дзеянні. Калі ўлада так хоча ўпрыгожыць гэтую арку да «Еўрабачання», то хай ўпрыгожыць яе народнымі арнаментамі або нечым яшчэ. А калі ўсё будзе працягвацца, то мы будзем выкарыстоўваць тыя метады, якія прапісаныя ў Канстытуцыі», — дадаў спікер ПС.

Скарападскі таксама падкрэсліў, што іх не задавальняе прапаганда ЛГБТ.

«Нас не задавальняе прапаганда ЛГБТ, калі сюды прыедзе вялікая колькасць людзей з усіх куткоў Еўропы, то кіеўская ўлада спрабуе пазіцыянаваць Украіну і ўкраінскую сталіцу як сталіцу распусты. Безумоўна, нас гэта не задавальняе. Мы адкрыта пра гэта кажам. Мы выдатна бачым, што той жа самы арганізатар «Кіеў Прайду—2017» (ЛГБТ-параду), яны сфатаграфавалі гэтую штуку і выклалі ў фэйсбуку як вокладку свайго мерапрыемства», — заявіў ён.

Разам з тым падрадчык, які «мадэрнізуе» арку, часова прыпыніў працы да заўтра. Спецтэхніка, якая была задзейнічаная для абнаўлення аркі, пакінула месца прац. «Будзем чакаць рашэнне КМДА», — паведаміў падрадчык.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930