Знайсці
27.04.2017 / 19:147РусŁacБел

Чэрыкаўскія леснікі выратавалі ад галоднай смерці 7-дзённае ласяня ВІДЭА

Маленькае ласяня знайшлі ў лесе супрацоўнікі Чэрыкаўскага лясгаса. Аслабелую жывёлу, мяркуючы па ўсім, пакінула маці — ласяня было знясіленае. Малечу прывезлі ў лясгас, напаілі малаком і адправілі на рэабілітацыю ў магілёўскі заасад, піша Tut.by.

Узрост ласяняці — каля 7 дзён. Гэта самка. У Магілёўскім заасадзе жывёла адчувае сябе добра, з апетытам есць.

Калі жывёла прывыкне да новых умоў, яе перавядуць у вальер. Цяпер ласяняці падбіраюць мянушку. Імаверна, назавуць сімвалічна — Найдаю, і будуць гадаваць нявесту для маладога лася, які жыве ў заасадзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера