Знайсці
27.04.2017 / 18:597РусŁacБел

Як цяпер будзе выглядаць даведка, па якой дзеці бясплатна ездзяць у транспарце ФОТА

На даведках, па якіх дзеці бясплатна ездзяць у грамадскім транспарце, павінна быць фота, назва школы ці гімназіі, дзе вучыцца дзіця, а таксама адрас, па якім ён жыве, піша Tut.by. Аднак, удакладняюць у Мінадукацыі, гэта не значыць, што школьнікі могуць бясплатна ездзіць толькі ад дома да школы і назад.

26 красавіка ўступіла ў сілу пастанова Мінадукацыі № 15. Паводле дакумента, цяпер у ніжнім левым вуглу школьных даведак, па якіх дзеці ездзяць бясплатна, з'явіцца фатаграфія.

«Здымак патрэбен для таго, каб дакументам для праезду не карысталіся іншыя асобы», — тлумачыць Людміла Высоцкая, прэс-сакратар Міністэрства адукацыі.

Вось так будзе выглядаць даведка, якую можа папрасіць кантралёр.

Скрыншот пастановы № 15 Міністэрства адукацыі.

Прэс-сакратар нагадала: вучням не трэба плаціць за праезд. Гэта замацавана пастановай Саўміна № 202, у якім прапісана, што з 1 верасня па 30 чэрвеня школьнікі могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам ад дома да месца вучобы і назад. Што ж тычыцца іншых маршрутаў, рашэнне па ім прымаюць мясцовыя органы ўлады.

Тым не менш у Мінадукацыі ўдакладняюць: пастанова не абмяжоўвае дзяцей праездам ад дома да школы.

«Бо дзеці займаюцца ў секцыях, музычных школах, гуртках — і туды ім таксама неабходна дабірацца», — рэзюмуе Людміла Высоцкая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера