Знайсці
27.04.2017 / 17:063РусŁacБел

Зонд «Касіні» выйшаў на сувязь і даслаў ФОТЫ Сатурна

Навукоўцы NASA атрымалі сігнал ад касмічнага зонда «Касіні», які днём наблізіўся да атмасферы Сатурна на рэкордна кароткую дыстанцыю і нырнуў у кольцы планеты, піша ВBС.

На гэтых неапрацаваных здымках атмасфера Сатурна сфатаграфананая з найбліжэйшай адлегласці ў гісторыі. Фота NASA

Зонд паспяхова завяршыў першае з запланаваных 22 збліжэнняў з атмасферай, у ходзе якога сувязь з «Касіні» была часова страчана, і даслаў на Зямлю першыя фатаграфіі.

З кожным з наступных пралётаў, якія, як чакаецца, будуць праходзіць наступныя пяць месяцаў, «Касіні» будзе прасоўвацца ўсё бліжэй да паверхні планеты, дайшоўшы ў выніку да ўнутранага, бліжэйшага да Сатурна кольца.

Чакаецца, што ў выніку місіі зонд дашле на Зямлю фатаграфіі беспрэцэдэнтнай якасці, а таксама даныя, якія дапамогуць даць адказы на мноства да гэтага часу не вырашаных пытанняў аб гісторыі гэтай планеты.

У самым лепшым разрозненні фатаграфіі кольцаў Сатурна павінны дэманстраваць элементы памерам да 150 метраў у дыяметры.

«Ні адзін касмічны апарат ніколі не быў так блізкі да Сатурна», — распавёў кіраўнік місіі «Касіні» доктар Эрл Мэйз.

«Мы маглі спадзявацца толькі на прадказанні, заснаваныя на нашых ведах пра іншыя кольцы Сатурна, нашых уяўленнях аб тым, якім будзе зазор паміж кольцамі і Сатурнам. Я рады паведаміць, што «Касіні» прайшоў праз гэты зазор, як мы і планавалі, і вярнуўся ў выдатнай форме», — распавёў ён.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930