Знайсці
27.04.2017 / 17:4017РусŁacБел

Пракурор прасіў два гады, суддзя даў толькі штраф: агучаны прысуд Вячаславу Касінераву

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 27 красавіка прайшоў працэс па справе Вячаслава Касінерава, анархіста, які 12 сакавіка накінуў пятлю на помнік царскаму гарадавому.

Вячаслаў Касінераў

Вячаслава вінавацілі ў хуліганстве, яму пагражала да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Сам ён не адмаўляе, што накінуў вяроўку на скульптуру. Але віну не прызнае, бо не лічыць тое хуліганствам. Касінераў называе свае дзеянні «перформансам, накіраваным супраць міліцэйскага беззаконня».

Пракурор Яўген Сердзюкоў папрасіў пакараць Вячаслава Касінерава абмежаваннем волі. Ён прапанаваў асудзіць абвінавачанага на 2 гады «хатняй хіміі».

У апошнім слове Касінераў у чарговы раз паўтарыў, што ён не хуліган.

«Мае дзеянні ніколі не неслі пагрозы людзям, у іх не было гвалту. І ў гэты раз я разумеў, што раблю. Я не збіраўся ламаць ці псаваць «помнік». Нашае грамадства крыўдзяць не мае дзеянні, а тыя людзі, якія дазваляюць збіваць іншых, здзеквацца з іх, — сказаў Вячаслаў. — Міліцыянты павінны пакрыўдзіцца не на мае дзеянні, а на тое, што сваімі дзеяннямі яны пабудавалі сістэму гвалту».

Але суддзя Аляксандр Петраш усё роўна прызнаў Касінерава вінаватым у хуліганстве. Праўда, ён вырашыў, што пакаранне павінна быць не такім жорсткім і даў Вячаславу толькі штраф памерам у 5 базавых (115 рублёў). 

Зала сустрэла прысуд апладысментамі.

«Вельмі нечакана, я рыхтаваўся да 1,5 года хіміі мінімум, — сказаў Касінераў «НН». — Таму хачу падзякаваць грамадскасці і журналістам, якія прыцягвалі ўвагу да гэтай гісторыі». 

Улад Швядовіч, фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930