Знайсці
27.04.2017 / 12:4024РусŁacБел

Лукашэнка папрасіў Румаса ахарактарызаваць сітуацыю ў эканоміцы

Аляксандр Лукашэнка 27 красавіка на сустрэчы са старшынёй праўлення Банка развіцця Сяргеем Румасам абмеркаваў шырокі пералік эканамічных пытанняў.

«Хацеў бы, каб вы мне ахарактарызавалі сітуацыю ў эканоміцы і, натуральна, у крывяноснай сістэме нашай эканомікі — фінансах. Як прафесійны банкір, як фінансіст, як чалавек, які нямала прапрацаваў ва ўрадзе, вы гэта адчуваеце, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Магчыма, у вас будуць нейкія насцярожваючыя фактары, я хацеў бы, калі яны ёсць, каб вы мяне папярэдзілі і выклалі мне гэтыя факты».

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што «гэта будзе вельмі важна для прыняцця рашэння ў будучыні».

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера