Знайсці
27.04.2017 / 10:545РусŁacБел

П'яныя пасажыры ў Брэсце збілі кіроўцу маршруткі

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на двух беспрацоўных жыхароў Брэста па падазрэнні ў хуліганстве, учыненым групай асобаў. Аднаму з падазраваных 32 гады, другому — 30, паведамляе мясцовы сайт BrestCITY.com

Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 21 красавіка. Нецвярозыя мужчыны ехалі ў гарадской маршрутцы. Як паведамляюць праваахоўнікі, брэстаўчане беспадстаўна, з хуліганскіх намераў збілі 37-гадовага кіроўцу маршруткі. Яны нанеслі яму не менш за пяць удараў рукамі па галаве. 

Падазраваных затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930