Знайсці
27.04.2017 / 10:471РусŁacБел

Ад пачатку года кватэры ва ўсіх абласных цэнтрах працягваюць таннець РЭЙТЫНГ

Ад пачатку года ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў Мазыры, Полацку і Лідзе, кватэры працягнулі таннець, паведамляе Realt.by. У Гродне і Гомелі за студзень-сакавік кошты апусціліся больш чым на 5%.

Іншая група, якая складаецца выключна з буйных гарадоў без статусу абласнога цэнтра, адзначылася станоўчай дынамікай. Прычым месцамі тэмпы росту коштаў былі досыць высокімі - чаго вартыя +3-4% у Салігорску, Пінску і Оршы. Мінск з паказчыкам -0,4% за першы квартал 2017 гады знаходзіўся роўна ў сярэдзіне спісу.

Не сакрэт, што звычайна новыя трэнды зараджаюцца ў сталіцы, затым падзеі паўтараюцца ў абласных цэнтрах і толькі потым у астатніх буйных гарадах краіны. Сітуацыя, калі ва ўсіх абласных цэнтрах кватэры таннеюць, а ў большасці іншых буйных гарадоў растуць у цане, з'яўляецца даволі нечаканай.

Калі разглядаць апошнія 12 месяцаў, то Мінск пакуль адзіны горад, дзе сярэдняя цана прададзеных кватэр не знізілася (+1%). Сярод абласных гарадоў самае нязначнае зніжэнне было зафіксавана ў Віцебску (-6%), а ў Гомелі кошты апусціліся на важкія 15%. Сярод іншых буйных гарадоў найменшае зніжэнне коштаў адзначана ў прысталічных Барысаве і Маладзечне (-7%), а максімальная карэкцыя зафіксавана ў Бабруйску (-14%) і Лідзе (-18%).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера