Знайсці
27.04.2017 / 10:097РусŁacБел

Старшыня федэрацыі прафсаюзаў: Патрабуем ад урада дадатковай абароны для «кантрактнікаў»

Старшыня федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда выступіў з крытыкай існуючай сістэмы працы.

«Сёння мы патрабуем ад урада дадатковай абароны і для тых, хто знаходзіцца на кантракце. Наймальнікі, здараецца, ствараюць чалавеку непрымальныя ўмовы працы.

Напрыклад, робяць на тыдзень толькі 8 працоўных гадзін. Папярэджваюць за 7 дзён. Чалавек, выходзіць, 4 дні на месяц працуе, зарплаты ніякай. Праходзіць месяц, ён кажа: «Я не згодзен». А не згодны — будзь здароў.

Пайшоў — дапамогу плаціць не трэба, працаўладкаваннем займацца не трэба. Гэта таксама павінна быць агаворана: пры якіх умовах могуць змяняцца істотныя ўмовы працы па кантракце. Калі ёсць сёння няпоўны тыдзень, вымушаны прастой, чалавеку трэба выплачваць пэўную суму, мінімум дзве траціны тарыфнай стаўкі, і гэтак далей. Чалавек жа павінен на нешта жыць, у яго ёсць сям’я», — заявіў ён у інтэрв’ю газеце «Вечерній Мінск».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера