Знайсці
27.04.2017 / 09:247РусŁacБел

Tesla выпусціць восенню грузавік

Кампанія Telsa выпусціць восенню электрагрузавік, паведаміў у сваім твітары прадпрымальнік і інжынер Ілан Маск.

Хутчэй за ўсё, грузавік будзе мець сістэму аўтаномнага кіравання. Таксама генеральны дырэктар Tesla паведаміў, што праз 18—24 месяцы кампанія выпусціць электрычны пікап.

Яшчэ ў 2016 годзе Tesla вырашыла не абмяжоўвацца аднымі толькі легкавымі аўтамабілямі і выпусціць уласны грузавік. Чакаецца, што з дапамогай гэтай навінкі можна будзе значна скараціць выдаткі на грузаперавозкі.

Біржы пазітыўна ўспрынялі гэтую навіну — акцыі Tesla працягваюць расці, хаця некаторыя эксперты паставіліся да гэтай навіны скептычна. Зараз на аўтамабіль Tesla Model 3 больш за 400 тысяч замоў — гэта больш, чым кампанія выпускае аўтамабіляў за год. Дзе Tesla возьме вытворчыя магутнасці яшчэ і на выпуск грузавікоў — пакуль не зусім зразумела. Не паведаміў Ілан Маск і пра характарыстыкі электрагрузавіка.

Кіраўнік Tesla адзначыў, што яго каманда зрабіла выдатную працу, і выпуск грузавіка будзе з’яўляцца выхадам на новы ўзровень. 

У каментарах пад твітам Маск таксама паведаміў, што новая мадэль спартыўнага электрамабіля Tesla Roadster будзе з адкідным верхам.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера