Знайсці
26.04.2017 / 22:3112РусŁacБел

Беларусы вызваляюцца ад выплаты дзяржпошліны за ўезд у пагранзону, але ім давядзецца аплачваць уезд у пагранпаласу

Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка падпісаў указ нумар 132 «Аб змяненні ўказаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент распрацаваны ў мэтах прывядзення заканадаўства Беларусі ў адпаведнасць з законам ад 18 кастрычніка 2016 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь». Так, з 1 студзеня 2017 года згодна з законам адменена дзяржаўная пошліна за ўезд (уваход), часовае знаходжанне, перамяшчэнне ў пагранічнай зоне для грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі.

Законам уведзена аплата дзяржпошліны за выдачу пропускаў у пагранічную паласу. Разам з тым гэта не датычыцца асобных катэгорый грамадзян, у прыватнасці, тых, хто ў пагранічнай паласе выконвае працоўныя (службовыя) абавязкі, наведвае месцы пахавання сваякоў, валодае нерухомай маёмасцю, а таксама ўдзельнікаў вайны і сваякоў, якія едуць да ваеннаслужачых, якія праходзяць службу ў падраздзяленнях граніцы.

Указам зацверджаны пералік дакументаў, на падставе якіх гэтыя катэгорыі грамадзян вызваляюцца ад выплаты пошліны. Прычым гэта льгота прадастаўляецца толькі ў межах канкрэтнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Прыезджыя іншаземцы, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, вызваляюцца ад выплаты пошліны за знаходжанне ў пагранічнай зоне, таксама як і грамадзяне Беларусі таго ж узросту — за знаходжанне ў пагранічнай паласе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930