Знайсці
26.04.2017 / 21:309РусŁacБел

Пад Гомелем мужчына узяў у закладніцы жонку і пагражаў узарваць дом, калі дачка не аддасць яму $3 тысячы

Здарэнне адбылося днём 26 красавіка ў пасёлку Бальшавік Гомельскага раёна. 58-гадовы беспрацоўны мужчына ўтрымліваў жонку ў гаражы ўласнага двухпавярховага дома і пагражаў падарваць газавы балон, калі іх дачка не верне яму грашовы доўг.

«На момант інцыдэнту ў доме, дзе, акрамя мужчыны і яго жонкі, таксама пражываюць іх дачка, зяць і двое ўнукаў, больш нікога не было. Пра свой намер спаліць дом 58-гадовы мужчына паведаміў дачцэ па тэлефоне, тая, у сваю чаргу, адразу ж патэлефанавала ў міліцыю», — распавяла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Кацярына Радзівонава.

Мужчыну абясшкодзілі супрацоўнікі АМАПа пры перадачы грошай і вызвалілі закладніцу.

58-гадовы жыхар Бальшавіка затрыманы, прызначаны шэраг экспертыз, вырашаецца пытанне аб распачацці крымінальнай справы.

Раней затрыманы да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Што менавіта падштурхнула мужчыну на такі ўчынак і ў якім стане ён знаходзіўся ў момант яго здзяйснення, будзе высвятляць следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930