Знайсці
26.04.2017 / 19:132РусŁacБел

Мінгарвыканкам дазволіў незалежным прафсаюзам правесці мітынг на 1 мая, але забараніў шэсце

Мінгарвыканкам дазволіў правесці 1 мая мітынг у парку Дружбы народаў, у шэсці ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор адмовіў. Пра гэта паведаміў старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, піша Tut.by. 

«Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні шэсця ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Але дазволіў правядзенне мітынгу ў наступным парадку: збор удзельнікаў у парку Дружбы народаў 1 Мая з 17.00 да 17.30, мітынг на сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы народаў, дзе з 17.30 да 19.30 з агульнай колькасцю ўдзельнікаў да 2 тысяч», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Ярашук.

Па словах Ярашука, у сваім рашэнні Мінгарвыканкам спасылаецца на артыкул закона аб масавых мерапрыемствах, дзе забараняецца правядзенне масавых мерапрыемстваў у адным і тым жа месцы ці па адным і тым жа маршруце руху.

«Мы збіраемся высвятляць у Мінгарвыканкаме абгрунтаванасць адмовы БКДП у шэсці. Гарадскія ўлады павінны даць адказ, хто яшчэ, акрамя нас, 1 Мая мае намер праводзіць масавае мерапрыемства па маршруце Акадэмія Навук — плошча Бангалор», — адзначыў старшыня БКДП.

Заяўку на правядзенне «Маршу салідарнасці» аргкамітэт, у які ўваходзяць прадстаўнікі БКДП, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», руху «За Свабоду», арганізацыйных камітэтаў па стварэнні партыі «БХД», Партыі працоўных, Беларускай жаночай партыі «Надзея», падаў 13 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930