Знайсці
26.04.2017 / 19:054РусŁacБел

Навукоўцы патлумачылі з'яўленне Крывавага вадаспаду ў Антарктыдзе

Вада ў Крывавы вадаспад можа паступаць з вялікай крыніцы салёнай вады, узрост якой перавышае мільён гадоў. Навуковая праца аб гэтым апублікаваная ў часопісе Journal of Glaciology, коратка пра адкрыццё паведамляе Tut.by cа спасылкай на часопіс Discover.

wikipedia.org

Крывавы вадаспад — гэта імя крыніцы, якая выцякае з ледавіка Тэйлара ва Усходняй Антарктыдзе. Ён атрымаў сваю назву з-за таго, што час ад часу выкідвае багатую жалезам салёную ваду. Пры кантакце жалеза з паветрам вада становіцца цёмна-чырвонай.

Каманда амерыканскіх навукоўцаў вывучыла, адкуль бярэцца гэтая «кроў». Яны атачылі ледавік адмысловымі радарамі, каб прасачыць шлях патоку пад пластом лёду з дапамогай высокачастотных радыёхваляў.

Даследчыкі падчас збору даных. Фота phys.org

Высветлілася, што салёная вада паступае на паверхню праз расколіну з вялікага рэзервуара марской вады, размешчанага пад ледавіком. Даследчыкі выказалі здагадку, што мільёны гадоў таму ён быў накрыты ледавіком і адрэзаны ад акіяна.

Яшчэ адно адкрыццё — тое, што вада так доўга заставалася вадкай пры адмоўнай тэмпературы. Салёная вада замярзае прыкладна пры -7°С, тэмпература самога ледавіка прыкметна ніжэйшая — каля -17°С.

Гэтую нестыкоўку, на думку спецыялістаў, можна растлумачыць самой прыродай замярзання. Калі вада замярзае, яна вылучае цяпло, якое сыходзіць у навакольны лёд. На думку аўтараў працы, гэты працэс мог падняць тэмпературу ўнутры ледавіка на дзесяць градусаў, неабходных для падтрымання патоку вады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930