Знайсці
26.04.2017 / 17:331РусŁacБел

Кампанія дашкалят учыніла пажар у кватэры ў Гродне

Кампанія дашкалят справакавала пажар у кватэры ў Гродне, паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.

Пажар адбыўся ў трохпакаёвай кватэры на 8-м паверсе шматпавярхоўкі па вул. Кляновай у Гродне 22 красавіка. Вечарам да сям'і з двума дзецьмі прыйшлі ў госці сваякі і знаёмыя са сваімі малымі. Дарослыя размясціліся на кухні, а дзеці гулялі ў адным з пакояў. Праз нейкі час з'явіўся пах гару, кватэра пачала запаўняцца дымам. Як аказалася, пажар пачаўся ў дзіцячым пакоі. Дарослыя знайшлі малых ля дзвярэй палаючага пакоя, усе разам яны пакінулі кватэру.

Да моманту прыбыцця ратавальнікаў многія сведкі паспелі разысціся, а тыя, што засталіся дзеці не змаглі нічога патлумачыць. Хутчэй за ўсё, прычынай з'яўляецца дзіцячае свавольства з агнём — ачаг узгарання знаходзіўся на мяккай мэблі ў пакоі, дзе яны гулялі. У выніку пажару пашкоджаная мэбля, закураныя сцены і столь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера