Знайсці
26.04.2017 / 19:49118РусŁacБел

Шукаем інфармацыю: якія лекі вы возіце з ЕС, бо ў Беларусі яны даражэйшыя? Пішыце ў каментах

Для падрыхтоўкі журналісцкага матэрыялу мы шукаем вось якую інфармацыю: якія лекі вы возіце з Польшчы ці Літвы, бо ў Беларусі яны даражэйшыя?

Цэны на лекі ў Беларусі — балючае пытанне для многіх. Па-першае, імпартныя лекі ў рэдкіх выпадках выдаюць хворым бясплатна. Па-другое, вельмі часта яны дарагія. Па-трэцяе, некаторыя беларускія аналагі недастаткова эфектыўныя.

Вось вам прыклад з маёй сям'і. У аднаго майго старога родзіча хвароба Альцгеймера. Вылечыць яе немагчыма. Нашы дактары як самы эфектыўны сродак затармазіць яе развіццё раяць алзепіл. Прымаць яго трэба штодзённа. Кошт яго на месяц у Беларусі — ад 69 рублёў. Каласальная сума для хворага пенсіянера! Ратуе тое, што ў Літве яго можна купіць усяго за 11 еўра, або 23 рублі ў пераліку — у тры разы танней.

Калі ласка, пішыце ў каментах, з якімі аналагічнымі сітуацыямі сутыкаецеся вы.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930