Знайсці
26.04.2017 / 15:0410РусŁacБел

Лукашэнка — Парашэнку: Cуседзяў не выбіраюць, яны ад Госпада

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 красавіка ў Чарнобылі падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

president.gov.by

«Пятро Аляксеевіч і ўвесь украінскі народ ведае нашу пазіцыю ў гэтых адносінах: мір, мір і толькі мір. Украінцы ніколі не былі для беларусаў чужымі людзьмі. Падабаецца камусьці, ці не падабаецца, ва Украіне, а можа быць і ў Беларусі, балазе, што амаль няма такіх у нас, але мы родныя людзі. Мы заўсёды жылі разам, асабліва на гэтай тэрыторыі. Хто нас можа падзяліць? Ніхто», — заявіў прэзідэнт Беларусі.

Звяртаючыся да Пятра Парашэнкі, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Вы нават не гавораце на тэму, што беларусы могуць паступіць неяк інакш, чым паступаюць цяпер. Мы родныя людзі. Мы можам прыйсці да вас, ці прыехаць, як я казаў, на трактары, дапамагчы вам, араць зямлю, калі трэба, што мы і робім у прымежнай зоне. Вы дапамагаеце нам, нашы сяляне дапамагаюць вам. Мы будзем працаваць толькі ў імя міру, у нас няма іншай мэты».

Ён таксама ў чарговы раз падкрэсліў, што «мы родныя людзі».

«І гэта не толькі мая пазіцыя, гэта пазіцыя ўсяго беларускага народа. Нам як мага хутчэй трэба спыніць гэтыя міжусобныя звадкі, спыніць высвятленне адносін са зброяй, глядзець з асцярогай адзін на аднаго. У нас выдатная залатая зямля, на якой заўсёды жылі ў дастатку нашы людзі. І я ўпэўнены, яны будуць жыць … Скажыце, што мы яшчэ можам зрабіць, на што, вядома, можам быць здольныя, у імя міру і дружбы нашых народаў? І мы абавязкова гэта зробім», — сказаў беларускі прэзідэнт.

Таксама Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «ўкраінская зямля для мяне не чужая».

«Тут зусім побач, паміж Кіевам і Чарнігавам, закапаны і карані маіх продкаў. Таму мы будзем рабіць усё ў імя таго, каб у нас быў мір і прыстойныя адносіны», - падзяліўся ён.

«Другая частка нашай размовы будзе тычыцца жыцця людзей і эканомікі. І нашы людзі, і ўкраінцы па выніках гэтай сустрэчы перамоваў могуць на фактах пераканацца, што мы будзем прытрымлівацца курсу дружбы, ўзаемнага супрацоўніцтва. Мы заўсёды будзем жыць як добрыя суседзі, а суседзяў не выбіраюць, яны ад Госпада. Будзьце ўпэўненыя, што беларусы былі і будуць надзейнымі сябрамі для нашых украінскіх сяброў», — запэўніў прэзідэнт Беларусі прэзідэнта Украіны.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930