Знайсці
26.04.2017 / 12:5126РусŁacБел

Дзве траціны студэнтаў, якія паступяць у 2017-м, будуць вучыцца платна

2 мая ў краіне пачынаецца рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэставання. На бюджэт на «дзённае» і «завочнае» у ВНУ плануюць набраць 27,1 тысяч і абітурыентаў. 58 тысяч студэнтаў будуць вучыцца платна.

Фота Сяргея Гудзіліна

Кантрольныя лічбы прыёму ўжо скарэктаваныя: абітурыентаў сёлета плануюць прыняць менш, чым у мінулым. Колькасць студэнтаў залежыць ад патрэбаў эканомікі і дэмаграфічнай сітуацыі.

— На бюджэт ва ўстановы адукацыі прафесійна тэхнічнага профілю плануецца прыняць 29,7 тысяч абітурыентаў, сярэдняга-спецыяльнай - 24,2 тысячы. На вочную і завочную формы навучання ў ВНУ — 27,1 тысячы абітурыентаў, — распавёў Сяргей Каспяровіч, начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі.

Пры гэтым платна ў ВНУ змогуць паступіць 58 тысяч абітурыентаў. З-за таго, што ў гэтым годзе ўпершыню ўведзены рэзервовыя дні для здачы ЦТ, тэрміны прыёму дакументаў крыху зменяцца. Так, у ВНУ на бюджэт дакументы будуць прымаць з 12 па 17 ліпеня, з 18 па 24 ліпеня ў ВНУ пройдуць уступныя экзамены. У ВНУ Міністэрства культуры яны прадаўжацца да 26 ліпеня.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930