Знайсці
26.04.2017 / 11:46РусŁacБел

Кабякоў наведае Славакію

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 27—28 красавіка зробіць афіцыйны візіт у Славакію, паведаміў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч.

Кіраўнік беларускага ўрада правядзе перамовы са старшынёй урада Славакіі Робертам Фіца, прыме ўдзел у адкрыцці Беларуска-славацкага дзелавога форуму ў Браціславе, сустрэнецца з прадстаўнікамі буйных славацкіх кампаній, а таксама наведае атамную электрастанцыю Махаўцы.

У 2016 годзе ўзаемны тавараабарот Беларусі і Славакіі склаў $ 162,4 млн (95,7% да ўзроўню 2015 года). Экспарт у Славакію склаў $ 69,8 млн (75,5%), імпарт - $ 92,6 млн (119,8%). У спісе знешнегандлёвых партнёраў Беларусі Славакія па выніках мінулага года заняла 24-е месца.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930