Знайсці
26.04.2017 / 11:4112РусŁacБел

Крызіс не для ўсіх: прыбытак «Санта Брэмар» за год вырас амаль у 34 разы

Як ударыў крызіс па прыбытку беларускіх алігархаў?

«Заўтра тваёй краіны» вывучыла, як адбіліся праблемы ў эканоміцы Беларусі на дзейнасць найбуйнейшых прыватных публічных кампаній і холдынгаў.

Прадпрыемствы групы, кантраляванай прызнаным у мінулым годзе Прадпрымальнікам года Валянцінам Байко і яго братам Дзмітрыем, былі прыбытковымі. Як вынікае з фінансавай справаздачнасці кампаніі за мінулы год, сукупны памер чыстага прыбытку атрымаўся прыблізна на ўзроўні 2015 года, што нядрэнна, улічваючы сітуацыю ў эканоміцы краіны.

Галаўная кампанія групы «Контэ Спа» скончыла 2016 год з чыстым прыбыткам 31,3 млн рублёў, страціўшы ў параўнанні з 2015 годам каля 25%. Затое прыкметна вырасла фінансавая эфектыўнасць другога актыву Байко — Брэсцкай панчошнай фабрыкі. Чысты прыбытак брэсцкага вытворцы за мінулы год вырас у 12 разоў (да 8,8 млн рублёў).

Больш чым у 4,5 разу (да 2,5 млн рублёў) павялічылася прыбытковасць гандлёвай кампаніі холдынгу — «Контэ Трэйд».

Палепшыў фінансавыя паказчыкі сваёй рыбаперапрацоўчай вытворчасці «Санта Брэмар» яшчэ адзін бізнэсовец з Заходняй Беларусі — Аляксандр Машэнскі. Чысты прыбытак кампаніі «Санта Брэмар» за год вырас у 33,7 разу, дасягнуўшы паказчыка 5,6 млн рублёў.

Аляксандр Машэнскі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Выручка найбуйнейшага працадаўцы краіны, «Еўрагандля», склала па выніках 2016 года 3,6 мільярдаў рублёў, павялічыўшыся на 18%. Аднак прыбытковасць самай вялікай рознічнай сеткі, якую кантралююць Сяргей Літвін і Уладзімір Васілька, у 2016 годзе скарацілася.

«Еўрагандаль» даў справаздачу аб 22,6 мільёна рублёў чыстага прыбытку, тады як летась гэты паказчык быў роўны 36,5 млн рублёў.

Са стратаў выйшлі найбуйнейшыя прадпрыемствы машынабудаўнічай групы, якой валодаюць Аляксандр Шакуцін і Мікалай Верабей. Іх кіруючая кампанія холдынгу «Амкадор» зарабіла 2,7 млн рублёў чыстага прыбытку (у 2015 годзе былі чыстыя страты ў памеры 21,8 млн рублёў) і наняла дадаткова больш за 70 супрацоўнікаў. Прыбытковым стаў удзельнік гэтага холдынгу — «Амкадор-Белвар». Кампанія зарабіла 262 тыс. рублёў, у 2015 годзе «Амкадор-Белвар» быў стратны (3,2 млн рублёў).

Фінансавая справаздача «Трайпла», які пару гадоў таму з'яўляўся самай буйной прыватнай прадпрымальніцкай структурай, не публікуецца. Але, напрыклад, вядома, што Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў, які належыць яму, скончыў мінулы год з чыстай стратай у памеры за 2,2 млн рублёў. У параўнанні з 2015 годам страты зменшыліся амаль у 2 разы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930