Знайсці
26.04.2017 / 00:4617РусŁacБел

Таксі-стартап Juno з цэнтрам распрацоўкі ў Мінску купляюць за $250 мільёнаў

Анлайн-сэрвіс па замове таксі Juno, цэнтр распрацоўкі якога знаходзіцца ў Мінску, знайшоў пакупніка, паведамляе dev.by. Паводле інфармацыі TechCrunch, ім стане ізраільскі падобны сэрвіс Gett. Спачатку называлася сума ўгоды ў $250 мільёнаў, аднак у выніку таксі-сэрвіс быў прададзены танней, за $200 мільёнаў. 

Злева направа: Тальмон Марка, Аляксей Мінкевіч і Ігар Магазіннік. Фота: Андрэй Давыдчык, dev.by

Juno — стартап Ігара Магазінніка і Тальмона Марка. Праграма дазваляе злучаць пасажыра і кіроўцу таксі.

Сэрвіс быў запушчаны праз год пасля таго, як IT-прадпрымальнікі прадалі свой папярэдні прадукт, праграму Viber, японскай карпарацыі Rakuten. Адметна, што Viber таксама распрацоўваўся ў Мінску. Тая ўгода каштавала $900 мільёнаў.

Ігар Магазіннік. Фота Сяргея Гудзіліна.

За год працы штат менскага офіса распрацоўкі Juno — Juno Lab — перавысіў 80 чалавек. У інтэрв'ю dev.by Тальмон Марка так тлумачыў прычыну адкрыцця прадстаўніцтва ў Беларусі:

«Ёсць адна рэч, якую я выразна зразумеў за час працы ў Беларусі: цэнтр распрацоўкі тут — гэта вельмі добрая ідэя. Мы абсалютна не абавязаны будаваць новую кампанію менавіта тут і не давалі абяцанняў ў духу Шварцэнэгера: I'll be back. Але мы знайшлі тут распрацоўшчыкаў найвышэйшага класа — як прафесійна, так і чыста па-людску».

Паводле ацэнкі, Gett і Juno змогуць выйсці на другое месца на сусветным рынку таксі. Аб'яднаная кампанія будзе саступаць толькі Uber.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930