Беларускі аўтобус трапіў у аварыю ў Польшчы. 18 чалавек параненыя
18 грамадзянаў Беларусі атрымалі раненні пасля таго, як аўтобус, якім яны ехалі, з'ехаў з аўтастрады А2.
Здарэнне адбылося каля Лодзі ў цэнтральнай Польшчы, паведамляе Polskie Radio.
Усе параненыя дастаўленыя ў шпіталі Лодзі і Варшавы. Пасажыра з самымі сур’ёзнымі раненнямі транспартавалі ў шпіталь верталётам.
Аўтобус, якім ехаў 41 грамадзянін Беларусі, вяртаўся з экскурсіі ў Прагу.
— Каля 4-й гадзіны кіроўца аўтобусу маркі Eos, едучы аўтастрадай А2 у напрамку Варшавы, каля мясцовасьці Завады, па невядомых прычынах з'ехаў з дарогі, — паведаміў прадстаўнік Ваяводскай камендатуры паліцыі ў Лодзі.
На месцы працуе паліцыя. Паведамляецца, што кіроўца аўтобуса быў цвярозы.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 30
Полк Каліноўскага: «Мікола» пакуль не звольнены, а нашы байцы не могуць балатавацца ў Каардынацыйную раду
 19
«Яна ў штанах выйдзе, рубане». Лукашэнка прапанаваў у прэзідэнты нечаканую кандыдатуру
 12
Кіроўца суткі прастаяў на польска-беларускай мяжы, а пасля яго не пусцілі ў краіну з-за незвычайнага грузу
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера