Знайсці
24.04.2017 / 14:172РусŁacБел

Былы футбаліст зборнай Чэхіі знойдзены мёртвым у сваёй кватэры ў Турцыі

Фота: facebook.com

Былы абаронца зборнай Чэхіі па футболе Францішак Райтарал знойдзены мёртвым у сваёй кватэры ў Турцыі, найбольш імавернай прычынай смерці называецца самагубства. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Францішак Райтарал. Фота: gaziantepspor.org.tr

Паводле звестак, 31-гадовы спартсмен павесіўся. Гэта пацвердзіў прэзідэнт турэцкага «Газіантэспора», за які выступаў футбаліст, Ібрагім Кызыл.

— На жаль, я магу пацвердзіць, што інфармацыя пра самагубства дакладная. Не разумею прычыны яго ўчынку, ён быў у добрым настроі, я не заўважаў у яго нейкіх праблем, — сказаў кіраўнік клуба.

***

Францішак Райтарал правёў 14 сустрэч за зборную Чэхіі, удзельнічаў у чэмпіянаце Еўропы 2012 года. Чатыры разы (2011, 2013, 2015, 2016) станавіўся чэмпіёнам Чэхіі ў складзе клуба «Вікторыя», у 2011 годзе выйграў Кубак Чэхіі, у 2011 і 2015 годзе — Суперкубак краіны. У 2014 годзе спрабаваў свае сілы ў германскай бундэслізе, на правах арэнды згуляўшы 7 матчаў за «Гановер-96».

У 2016 годзе перайшоў у «Газіантэспор», дзе выступае таксама паўабаронца зборнай Беларусі Сяргей Кісляк. За турэцкі клуб Райтарал правёў 19 матчаў.

Паводле SPORT.TUT.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера