Знайсці
24.04.2017 / 12:2524РусŁacБел

У Пінску затрыманы педафіл. Ахвяра — 2,5-гадовая дачка яго знаёмых

Пра здарэнне распавёў намеснік начальніка першага следчага аддзялення Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Вячорка.

У інтэрв'ю пінскаму тэлеканалу «Вараг» Вячорка паведаміў, што 9 красавіка 36-гадовы пінчук завітаў да сваіх знаёмых, у якіх было малое дзіця. Пры гэтым саміх знаёмых у хаце не было (увогуле, ці быў там хтосьці яшчэ з дарослых следчы не ўдакладніў).

Скончылася ўсё тым, што ад бацькоў паступіла паведамленне аб здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні іх 2,5-гадовай дачкі.

36-гадовы пінчук быў узяты пад варту. Ён раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за «маёмасныя злачынствы», а таксама і да адміністратыўнай.

Па справе праводзяцца экспертызы.

Мужчыну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930