Знайсці
24.04.2017 / 11:3515РусŁacБел

Расія паднялася ў тройку сусветных лідараў па расходах на войска, Беларусь — 76-я

У 2016 годзе сусветныя вайсковыя выдаткі дасягнулі $1686 млрд, яны павялічыліся ў параўнанні з 2015 годам на 0,4% у рэальным выражэнні. Паводле новых звестак Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI), Расія выйшла на трэцяе месца ў свеце, абагнаўшы Саудаўскую Аравію. Беларусь — 76-я, страціўшы дзве пазіцыі. Яе выдаткі летась знізіліся на 17,5% — да $597 млн.

Беларускія дэсантнікі на сумесных тактычных вучэннях у Пскоўскай вобласці ў лютым 2017 года. Фота: Sputnik.

Рост сусветных вайсковых выдаткаў назіраўся ўпершыню з 2011 г., калі выдаткі дасягнулі свайго піку, склаўшы $1699 млрд.

Выдаткі працягвалі расці ў Азіі і Акіяніі, Паўночнай Афрыцы, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Наадварот, у Цэнтральнай Амерыцы, краінах Карыбскага басейна, на Блізкім Усходзе, Паўднёвай Амерыцы і ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары выдаткі скараціліся.

Злучаныя Штаты Амерыкі застаюцца краінай з самымі высокімі ў свеце штогадовымі вайсковымі выдаткамі. У 2016 г. выдаткі ЗША выраслі на 1,7% у параўнанні з 2015 г. і склалі $611 млрд.

Кітай, ваенныя выдаткі якога павялічыліся на 5,4%, да $215 млрд, знаходзіўся на другім месцы ў рэйтынгу краін з самымі высокімі вайсковымі выдаткамі. Тым не менш хуткасць іх росту істотна знізілася ў параўнанні з папярэднімі гадамі.

Расія павялічыла свае выдаткі на 5,9% (да $69,2 млрд) і апынулася на трэцім месцы ў спісе краін з самымі высокімі вайсковымі выдаткамі.

Саудаўская Аравія займала трэцяе месца па велічыні вайсковых выдаткаў ў 2015 г., але перайшла на чацвёртую пазіцыю ў 2016 г. Нягледзячы на пастаянны ўдзел Саудаўскай Аравіі ў рэгіянальных войнах, у 2016 г. яе выдаткі скараціліся на 30% — да $63,7 млрд.

Вайсковыя выдаткі Індыі выраслі на 8,5% і склалі $55,9 млрд, што паставіла яе на пятае месца ў рэйтынгу краін з самымі высокімі вайсковымі выдаткамі ў 2016 г.

Вайсковыя выдаткі ў Заходняй Еўропе раслі два гады запар з 2015 г. i павялічыліся на 2,6% ў 2016 г. Рост выдаткаў назіраўся ва ўсіх краінах Заходняй Еўропы, за выключэннем трох краін. Найбольш прыкметнае павелічэнне зафіксавана ў Італіі, выдаткі павялічыліся на 11%.

Краіны з найбольшым адносным павелічэннем вайсковых выдаткаў у перыяд з 2015 па 2016 г. знаходзяцца ў Цэнтральнай Еўропе. Сукупныя выдаткі ў гэтым рэгіёне выраслі на 2,4% ў 2016 г. «Рост расходаў у многіх краінах Цэнтральнай Еўропы збольшага тлумачыцца успрыманнем Расіі як краіны, якая ўяўляе пагрозу, — паведамляе Сімон Веземан, старшы навуковы супрацоўнік Праграмы ўзбраенняў і ваенных выдаткаў SIPRI. — І гэта нягледзячы на тое, што вайсковыя выдаткі Расіі ў 2016 годзе склалі ўсяго 27% ад агульнага аб'ёму вайсковых выдаткаў еўрапейскіх членаў НАТА».

«Падзенне коштаў на нафту прывяло да скарачэння даходаў ад нафты і да спалучаных з гэтым эканамічных праблем. Гэта вымусіла многія краіны — экспарцёры нафты паменшыць свае вайсковыя выдаткі», — адзначаюць у SIPRI.

Найбольшая скарачэнне ваенных выдаткаў ў 2016 годзе ў сувязі з памяншэннем нацыянальных даходаў ад нафты было ў Венесуэле (-56%), Паўднёвым Судане (-54%), Азербайджане (-36%), Іраку (-36%) і Саудаўскай Аравіі (-30%).

Чытаць цалкам:

Паводле TUT.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031