Знайсці
24.04.2017 / 09:547РусŁacБел

У Крычаве на пажары зажыва згарэлі шэсць чалавек

У Крычаве ноччу згарэў дом на вуліцы Піянерскай, загінулі шэсць чалавек, паведамілі TUT.BY відавочцы.

«Дом блочны, аднапавярховы, гарэў увесь, адкрытым полымем. Гэта было пасля паўночы, з суботы на нядзелю. Сям'я там выпівала», — распавёў сведка. Па словах суседзяў, у доме пражывала пенсіянерка і два яе сыны 45—50 гадоў.

«Там усё згарэла, перакрыцці праваліліся, тушылі каля гадзіны — нават суседні дом полымем крыху пашкодзіла», — распавядае сведка.

Паводле інфармацыі МНС, паведамленне пра пажар паступіла 24 красавіка ў 00:58.

«Пасля прыбыцця да месца выкліку будынак гарэў адкрытым полымем, дах і перакрыцце абваліліся. У доме пражывалі жанчына-пенсіянерка, два паўналетнія сыны, а таксама сужыцелька аднаго з сыноў. Пад абваленымі канструкцыямі ратавальнікі знайшлі целы шасці чалавек.

Пажар ліквідаваны, яго прычына усталёўваецца, адна з версій — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў нецвярозым стане.

Праверку праводзіць Следчы камітэт, на месцы працуюць спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз», — паведамляе МНС.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031