Знайсці
23.04.2017 / 17:191РусŁacБел

Футра сцюардэсы «Тытаніка» прадалі на аўкцыёне за $231 тысячу

Перад продажам кошт лота ацэньвалі ў $100 тысяч.

Футравае паліто, якое насіла сцюардэса патанулага карабля «Тытанік», прадалі на аўкцыёне ў Вялікабрытаніі за 150 тысяч брытанскіх фунтаў (каля $ 192 тысяч). З улікам падаткаў і збораў пакупнік заплаціць 181 тысячу брытанскіх фунтаў ($231 тысячу), паведамляе ВВС.

Перад продажам кошт лота ацэньвалі ў 80 тысяч фунтаў.

Сцюардэса Мейбл Бенет, якой належала футра, узяла яго з сабой, каб не замерзнуць, бо на ёй была толькі начная кашуля, калі экіпажы выратавальных шлюпак прыбылі ратаваць пасажыраў «Тытаніка» пасля сутыкнення карабля з айсбергам.

Мэйбл Бенет памерла ў 1974 годзе, а паліто аддала сваёй пляменніцы ў 1960-х гадах. Футра ўпершыню была выстаўлена на продаж у ЗША ў 1999 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера