Знайсці
23.04.2017 / 16:5017РусŁacБел

Гістарычная перамога! Беларускія тэнісісткі нават без Азаранкі выйшлі ў фінал Кубка Федэрацыі

Арына Сабаленка. Фота афіцыйнага сайта Кубка Федэрацыі.

Па выніках паядынка Арыны Сабаленка і Вікторыі Галубіч падчас паўфінальнага матча Кубка Федэрацыі Беларусь—Швейцарыя ў Мінску лік стаў 3:1 на карысць каманды нашай краіны.

Беларуская жаночая зборная па тэнісе выходзіць у фінал Кубка.

Арына Сабаленка выйграла ў Вікторыі Галубіч два сэты з трох (6:3 2:6 6:4).

Сёння беларускі двойчы перамаглі: раней на корце «Чыжоўка-Арэны» Аляксандра Сасновіч перамагла Цімеа Бачынскі. 

У першы дзень спаборніцтваў Аляксандра Сасновіч перамагла Вікторыю Галубіч - 6: 3, 5: 7, 7: 5, Цімеа Бачынскі выйграла ў Арыны Сабаленка - 6: 4, 7: 5.

№1 беларускай зборнай Вікторыя Азаранка прапускае сезон, бо не так даўно стала мамай.

Други паўфінал адбываецца ў ЗША, дзе зборная краіны прымае дзейных чэмпіёнак — зборную Чэхіі. Калі перамогуць амерыканкі, фінал Кубка Федэрацыі пройдзе 11—12 лістапада ў Мінску.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930