Знайсці
23.04.2017 / 16:20РусŁacБел

На беларуска-літоўскай мяжы чакаюць выезду паўтысячы фураў

Больш за паўтысячы грузавых фураў стаіць на літоўскай мяжы на выезд з Беларусі. Па стане на 14.00, толькі ў Каменным логу было 230 машын, а яшчэ 10 грузавікоў чакала на выездзе з Літвы. Таксама на выездзе з Беларусі стаяла 100 легкавых машын. Гэта вынікае з аператыўнай інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта.

У Катлоўцы на выездзе стаіць 50 легкавікоў і 90 грузавікоў, на ўездзе чакаюць 10 фураў. У Лошы — 25 легкавікоў У Беняконях — 96 грузавікоў, у Прывалцы — 140 грузавікоў.

Чэргі ёсць і на латвійскай мяжы: у Грыгароўшчыне на выездзе — 75 грузавікоў, ва Урбанах — 20 легкавікоў і 65 грузавікоў, а таксама 15 фураў на ўездзе ў Беларусь.

На польскай мяжы істотныя чэргі на ўездзе — па 100 грузавікоў у Брузгах і Бераставіцы.

У Брузгах на выездзе стаяць 38 фураў, у Бераставіцы — 50 легкавікоў і 40 грузавікоў.

На украінскай мяжы чэргаў няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930