Знайсці
23.04.2017 / 15:366РусŁacБел

Падчас атакі талібаў на вайсковую базу ў Афганістане загінулі 140 чалавек

Па меншай меры 140 ваеннаслужачых загінулі ў выніку нападу удзельнікаў групоўкі «Талібан» на ваенную базу ў Афганістане. Пра гэта Reuters распавёў адзін з чыноўнікаў горада Мазары-Шарыф, у якім адбылася атака.

Напад, як адзначае агенцтва, забраў найбольшую колькасць ахвяр з усіх нападаў на вайсковыя базы Афганістана за апошні час. Пры гэтым іншыя афіцыйныя асобы, паводле Reuters, ужо заявілі, што, верагодна, колькасць загінулых пасля інцыдэнту будзе павялічвацца.

Напад на вайсковую базу ў горадзе Мазары-Шарыф адбыўся 21 красавіка. У гэты дзень некалькі талібаў, перапранутых у вайсковую форму, уварваліся на машынах на тэрыторыю базы і напалі на афганскіх салдат, што вячэралі ў сталоўцы. Таксама нападу падвергнуліся вайскоўцы, што ішлі з мячэці пасля пятнічнай малітвы. Талібы, паводле афіцыйных дадзеных, выкарыстоўвалі ў тым ліку гранаты і вінтоўкі.

У Мінабароны ЗША затым паведамілі, што ў выніку нападу загінулі больш за 50 чалавек. Таксама вядома, што афганскія салдаты адказалі агнём і ліквідавалі некалькіх баевікоў.

Пазней, 22 красавіка, прадстаўнік «Талібана» Забіхула Муджахід заявіў, што напад ў Афганістане стаў «адплатай за нядаўняе забойства высокапастаўленых лідараў талібаў на поўначы Афганістана».

Сваіх прадстаўнікоў на месца інцыдэнту, як заўважае са спасылкай на ўласныя крыніцы Reuters, ужо накіравала вайсковая кааліцыя пад кіраўніцтвам НАТА. Гэтыя людзі, паводле звестак суразмоўцаў агенцтва, зоймуцца навучаннем афганскіх вайскоўцаў, а таксама будуць ім дапамагаць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера