Знайсці
23.04.2017 / 12:232РусŁacБел

Samsung працягнула тэрміны пастаўкі Galaxy S8 з-за ажыятажнага попыту

Samsung была вымушана падоўжыць тэрміны пастаўкі предзамоўленых Galaxy S8 у Паўднёвай Карэі на тыдзень з-за ажыятажнага попыту. Пра гэта са спасылкай на заяву кампаніі паведамляе Yonhap.

Калі раней кампанія абяцала паставіць зарэзерваваныя S8 і S8 Plus да 24 красавіка, дык цяпер тэрмін ссунуўся на 30 красавіка. Предзамову адкрылі 7 красавіка, з таго часу пакупнікі пакінулі заяўкі больш чым на мільён смартфонаў.

Пакуль, паводле Yonhap, у мабільных сетках зарэгістраваліся толькі 400 тысяч новых прылад. Прычым ад 21 красавіка Galaxy S8 паступілі ў продаж, а значыць некаторыя з предзамоўленых смартфонаў даставяць пазней, чым калі б іх проста купілі ў краме.

Galaxy S8 прадставілі ў канцы сакавіка 2017 года. Гэта стала першым абнаўленнем флагманскай лінейкі пасля выхаду Galaxy Note 7, які давялося адклікаць з-за праблем з узгараннем акумулятара. Galaxy S8 абсталяваны экранам, які «залазіць» на бакавыя грані смартфона, і галасавым памочнікам Bixby. Тэлефон можна разблакаваць не толькі адбіткам пальца, але і сканаваннем вясёлкавай абалонкі вока.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930