Знайсці
23.04.2017 / 10:4915РусŁacБел

Навукоўцы назвалі чатыры прычыны пахмелля

© Fotolia nuotr.

Колькі ні б'юцца медыцынскія спецыялісты над рашэннем праблемы сіндрому «наступнай раніцы» — а ўсё беспаспяхова. Магчыма, таму, што … прычыны пахмелля дагэтуль навуцы… невядомыя.

Тым не менш, у навуцы няма адзінай думкі наконт біялагічнай прыроды пахмельнага сіндрому. Сёння спецыялісты вылучаюць чатыры асноўныя прычыны пахмелля:

- ужыванне алкаголю перагружае печань і парушае яе здольнасць дыспергіраваць вітаміны і электраліты ў арганізме;

- арганізм актыўна ўтылізуе злучэнне глутамін, каб больш эфектыўна змагацца з «дэпрэсіўным» уздзеяннем выпіўкі, з-за чаго парушаецца сон;

- алкаголь перагружае імунную сістэму, зніжаючы здольнасць арганізма змагацца з хваробамі і выклікаючы запаленне, што і становіцца прычынай нядужання;

- арганізм метабалізуе спірт у ацэтальдэгід, таксічнае рэчыва і гэта становіцца прычынай нядужання.

Па праўдзе кажучы, гэтыя фактары не з'яўляюцца дакладнымі прычынамі пахмелля — яны не больш, чым гіпотэзы, прапанаваныя даследчыкамі, якія вывучалі механізмы пахмелля.

Між тым, пахмелле - гэта не толькі біч суботняй або нядзельнай раніцы, гэта цяжкі эканамічны груз: паводле ацэнак, пахмелле высільвае эканоміку ЗША на 90 млрд даляраў у год з-за зніжэння прадуктыўнасці менеджараў, якія пакутуюць на пахмельны сіндром.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930