Знайсці
23.04.2017 / 01:00106РусŁacБел

Цяцерын, Захараў, Корбут і Ксенія Санковіч — «брыгада» Лукашэнкі на суботніку ФОТЫ

Аляксандр Лукашэнка падчас рэспубліканскага суботніка ўдзельнічаў у будаўніцтве Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы.

Самы запамінальны момант — сумесная пераноска бервяна брыгадай Лукашэнкі.

Фота president.gov.by

Наперадзе ішоў Мікалай Лукашэнка, услед за ім Аляксандр Лукашэнка, а пасля — тэнісны трэнер Сяргей Цяцерын, хакейны трэнер Міхаіл Захараў і іншыя. 

Звярніце ўвагу на двух ахоўнікаў, якія суправаджалі працэсію. Яны справа, ў кепках з выявай герба, а не ў касках.

Міхаіл Захараў.

Сяргей Цяцерын і Мікалай Корбут.

Асаблівая ўвага падчас суботніка надзялялася былой гімнастцы Ксеніі Санковіч.

Калі будаўнікі прапанавалі прызначыць здачу ў эксплуатацыю Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі на 8 сакавіка 2018 года, Лукашэнка развярнуўся менавіта да Санковіч: маўляў, згодная? Тая какетліва пагадзілася. «Корбут [афіцыйны памочнік прэзідэнта — Рэд.], Санковіч, на кантроль», — падсумаваў Лукашэнка.

Глядзець з 3:30

Санковіч працавала ў Нацыянальным алімпійскім камітэце, аднак нядаўна сышла ў дэкрэтны адпачынак. Некалькі месяцаў таму ў яе нарадзілася дачка.

Гімнастка не першы раз з'яўляецца ў бліжэйшым атачэнні Лукашэнкі. Раней меркавалася, што яна аказвалася там як спадарожніца мільянера Юрыя Чыжа. Аднак той пасля заведзенай крымінальнай справы выпаў з абоймы, а вось Санковіч — засталася.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930