Знайсці
22.04.2017 / 14:131РусŁacБел

Упершыню з XIX стагоддзя Брытанія пражыла дзень без вугалю

Упершыню з канца XIX стагоддзя Вялікабрытанія на працягу аднаго працоўнага дня не выкарыстала электрычную энергію, для вытворчасці якой выкарыстоўваўся б каменны вугаль, паведамляе ВВС.

AFP

Паводле даных брытанскага аператара ліній электраперадачы (Нацыянальнай сеткавай кампаніі), дзень 21 красавіка стаў паваротным момантам у праграме паэтапнай адмовы ад выкарыстання вугалю да 2025 года.

Вугаль з'яўляецца адной з самых моцных крыніц забруджвання сярод выкапнёвых відаў паліва. Падатак на выкіды шкодных рэчываў ужо прывёў да таго, што вугальныя электрастанцыі сталі эканамічна нявыгаднымі.

Паступова Вялікабрытанія пераходзіць на аднаўляльныя крыніцы энергіі — вецер і сонечнае святло.

На працягу выкарыстання вугалю настойвае прамысловасць — менавіта таму цалкам адмовіцца ад вугалю плануецца толькі да 2025 года.

У снежні 2015 года ў Вялікабрытаніі закрылася апошняя глыбокая вугальная шахта Келінглі, якая размяшчалася ў Ёркшыры на поўначы Англіі. У ёй на 800-метровай глыбіні працавалі 450 чалавек.

Пакуль у Брытаніі ўсё яшчэ працягваюць працаваць некалькі вугальных кар'ераў.

У ліпені 2016 года спецыялісты Сусветнага фонду дзікай прыроды і іншых арганізацый падрыхтавалі даклад, згодна з якім шкода ад працы вугальных электрастанцый у Еўропе ацэньваецца ў 23 тысяч заўчасных смерцяў у год.

У дакладзе гаворыцца, што забруджанае вугальнымі электрастанцыямі паветра можа распаўсюджвацца на сотні кіламетраў, у тым ліку і праз межы. Такім чынам, фактычна шкодныя выкіды ўдыхаюць не толькі жыхары дзяржаў, дзе знаходзяцца гэтыя станцыі, але і жыхары суседніх краін.

На канец 2015 года ў ЕС працавалі 280 вугальных электрастанцый. На вугаль у 2015 годзе прыйшлося 24% электраэнергіі, што выпрацоўваецца ў ЕС. Доля вугалю ў энэргетыцы Еўропы скарачаецца, але пакуль некаторыя краіны, уключаючы Польшчу і Чэхію, не плануюць поўнасцю адмовіцца ад гэтага віду электраэнергіі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930