Знайсці
22.04.2017 / 12:2413РусŁacБел

Нота пратэсту: літоўскі самалёт незаконна заляцеў на тэрыторыю Беларусі

Беларусь заявіла пратэст па факце парушэння дзяржаўнай мяжы Беларусі літоўскім паветраным суднам, паведамляе БелТА.

«У Міністэрства замежных спраў Беларусі 22 красавіка быў выкліканы амбасадар Літоўскай Рэспублікі Андрус Пулокас. Падчас сустрэчы кіраўніку літоўскай дыпмісіі была ўручана нота, у якой беларускі бок заявіў пратэст у сувязі з зафіксаваным фактам парушэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь літоўскім паветраным суднам», — адзначылі ў МЗС.

Парушэнне дзяржаўнай мяжы з боку Літвы зафіксавана 19 красавіка 2017 года ў 13:40. Паветранае судна паглыбілася на тэрыторыю Беларусі на адлегласць да 8 км і ў 13:43, здзейсніўшы разварот, выйшла за межы паветранай прасторы Беларусі. Увесь час знаходжання ў паветранай прасторы Беларусі самалёт кантраляваўся сродкамі супрацьпаветранай абароны. Беларускі бок чакае тлумачэнняў з нагоды інцыдэнту, падкрэсліваецца ў ноце МЗС.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930