Знайсці
22.04.2017 / 11:431РусŁacБел

МВФ: Павышэнне пенсійнага ўзросту з'яўляецца крытычна важным для працягу супрацоўніцтва з Украінай

Павышэнне эфектыўнага пенсійнага ўзросту з'яўляецца крытычна важным для працягу супрацоўніцтва Украіны і Міжнароднага валютнага фонду, бо гэты інструмент з'яўляецца важным элементам скарачэння дэфіцыту Пенсійнага фонду Украіны, які з'яўляецца другім па памеры (гаворка пра дэфіцыт) у свеце ў адносінах да ВУП краіны.

Пра гэта заявіў дырэктар еўрапейскага дэпартамента МВФ Пол Томсен на анлайнавай прэс-канферэнцыі, паведамляе УНІАН.

«Пенсіі вельмі-вельмі нізкія, іх рэальны памер быў паменшаны інфляцыяй. Ёсць неабходнасць іх павелічэння, але гэта павінна адбывацца паралельна з параметрычнымі зменамі ў пенсійнай сістэме, якія дазволяць аднавіць фінансавую жыццяздольнасць. Такім чынам, так, павышэнне нізкіх узростаў выхаду на пенсію, павышэнне эфектыўнага пенсійнага ўзросту — крытычна важнае. Гэта сапраўды пытанне, адносна якога адбываюцца дыскусіі ў кантэксце наступнага перагляду (праграмы супрацоўніцтва МВФ і Украіны), каб выйсці на надзейны план, як справіцца з гэтым у будучыні. Такім чынам, адказ — так, пенсійная рэформа — важная частка наступнага перагляду праграмы, і павышэнне эфектыўнага пенсійнага ўзросту з'яўляецца яе часткай», — сказаў Томсен.

Па словах прадстаўніка МВФ, пенсійная рэформа была часткай праграмы супрацоўніцтва Украіны і Фонду з самага яе пачатку і некалькі разоў адкладалася. «Пенсійная рэформа была часткай праграмы з самага пачатку і адкладалася некалькі разоў. Украіна мае сур'ёзныя праблемы з пенсійнай сістэмай. Я думаю, што гэта другі па памеры дэфіцыт пенсійнага фонду ў свеце. Гэта комплексная праблема. Ва Украіне вельмі вялікая колькасць пенсіянераў у адносінах да колькасці людзей, якія плацяць унёскі ў пенсійны фонд, гэта суадносіны 1 да 1», — падкрэсліў Томсен.

Урад Украіны ў рамках пенсійнай рэформы плануе з 1 кастрычніка гэтага года правесці павышэнне пенсій, якое закране, па папярэдніх разліках, 5,6 млн украінцаў, а таксама адмяніць падаткаабкладанне пенсій працуючых пенсіянераў. Урадавы варыянт пенсійнай рэформы не прадугледжвае павышэння пенсійнага ўзросту, а прапануе іншыя інструменты для пабудовы справядлівай і бездэфіцытнай пенсійнай сістэмы. У той жа час, паводле заявы Міжнароднага валютнага фонду па выніках пасяджэння Рады дырэктараў па ўкраінскім пытанні, Украіна не можа адкладаць правядзенне маштабнай пенсійнай рэформы, уключаючы павышэнне эфектыўнага пенсійнага ўзросту.

Ва Украіне для розных груп насельніцтва ў залежнасці ад відаў занятасці устаноўленыя розныя пенсійныя ўзросты. Павышэнне эфектыўнага пенсійнага ўзросту азначае павелічэнне асераднёнага паказчыка пенсійнага ўзросту. Пры гэтым павелічэнне эфектыўнага пенсійнага ўзросту можа быць дасягнутае як за кошт раўнамернага павышэння для ўсіх груп насельніцтва, так і за кошт павышэння для асобных груп.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930