Знайсці
21.04.2017 / 19:381РусŁacБел

Берлін стаў самым небяспечным горадам Германіі

Берлін узначаліў рэйтынг самых небяспечных гарадоў Германіі. У 2016 годзе ў нямецкай сталіцы на 100 тысяч жыхароў было здзейснена 16161 зарэгістраваных правапарушэнняў. Гэта даныя паліцэйскай крымінальнай статыстыкі, паведамляе DW.

Афіцыйна статыстыка будзе прэзентаваная ў панядзелак кіраўніком МУС Германіі Томасам дэ Мэзьерам.

На другім месцы па колькасці правапарушэнняў знаходзіцца Лейпцыг (15811 на 100 тысяч насельніцтва), на трэцім-Франкфурт-на-Майне (15671). Менавіта Франкфурт узначальваў рэйтынг па выніках 2015 года.

Самым бяспечным горадам Германіі зноў стаў Мюнхен. Правапарушэнняў там у 2 разы менш, чым у Берліне, усяго 7909 на 100 тысяч жыхароў. У групе самых бяспечных гарадоў Германіі знаходзяцца таксама Аўгсбург, Оберхаўзэн і Вісбадэн.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930