Знайсці
21.04.2017 / 16:59РусŁacБел

Біл Гейтс распавёў пра забарону на смартфоны для сваіх дзяцей

Заснавальнік кампаніі Microsoft і самы багаты чалавек на планеце Біл Гейтс не дазваляў дзецям карыстацца смартфонамі, пакуль ім не споўнілася 14 гадоў. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю брытанскаму выданню Mirror, піша Tut.by.

Mashable

У Гейтса трое дзяцей: 20-гадовая Джэніфер, 17-гадовы Роры і 14-гадовая Фібі. Усіх іх закранулі абмежаванні на выкарыстанне гаджэтаў. «Мы часта вызначаем час, пасля якога нельга карыстацца гаджэтамі. У іх выпадку гэта дапамагае заснуць у разумны час», — распавёў кіраўнік Microsoft.

Гейтс патлумачыў, што імкнецца зрабіць так, каб дзеці выкарыстоўвалі смартфоны для карысных заняткаў — напрыклад, выканання хатніх заданняў або зносін з сябрамі. Але часам гаджэтаў становіцца занадта шмат.

«Мы не карыстаемся мабільнымі тэлефонамі, калі ямо за сталом, — распавёў ён. — Мы не давалі смартфоны нашым дзецям, пакуль ім не споўнілася 14 гадоў. Яны скардзіліся, што іншыя дзеці атрымлівалі іх раней».

Гейтс не ўдакладніў, смартфонамі якой маркі карыстаюцца члены яго сям'і. У 2012 годзе яго жонка Мелінда у інтэрв'ю распавяла, што дзецям Гейтса забаронена карыстацца прадуктамі Apple: «Багацце нашай сям'і прыйшло ад Microsoft, дык навошта нам аддаваць грошы канкурэнту?»

Пазней сам Біл Гейтс удакладніў яе словы, сказаўшы, што іх дзеці і не просяць прадукты Apple. «Яны шчаслівыя са сваімі Windows Phone», — сказаў тады кіраўнік Microsoft.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930