Знайсці
21.04.2017 / 12:423РусŁacБел

У расійскім Хабараўску напалі на прыёмную ФСБ, ёсць загінулыя

Супрацоўнік ФСБ і адзін наведвальнік загінулі пры нападзе на прыёмную УФСБ РФ па Хабараўскім краі, паведамляе Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ Расіі.

Па звестках ведамства, інцыдэнт адбыўся 21 красавіка ў 17:02 па мясцовым часе (10:02 па Мінску). Невядомы ступіў у пакой і, «не перасякаючы ўсталяваную зону тэхнічнага кантролю, пачаў страляць па людзях, што знаходзіліся ў прыёмнай».

«Загінуў супрацоўнік ФСБ Расіі і адзін з двух наведвальнікаў - грамадзянін краіны СНД, другі паранены. Нападнік застрэлены», - паведаміла прэс-служба. На месцы здарэння праводзяцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы.

***

Асоба нападніка ўстаноўлена. Паводле папярэдніх дадзеных, паведаміў Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ, ён належаў да адной з неанацысцкіх груповак.

«Гэта ураджэнец і жыхар Хабараўскага края Конеў А.В. 1999 года нараджэння», — паведамілі ў ЦГС.

Версіі матываў нападу ў ФСБ пакуль вылучаць не сталі.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера