Знайсці
21.04.2017 / 12:1014РусŁacБел

Лукашэнка зладзіў публічную вывалачку міністру гандлю

Аляксандр Лукашэнка ў пасланні народу і парламенту раскрытыкаваў міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча.

«Адыходзячы ад задачы, ён заявіў: вы ведаеце, мы больш не будзем кантраляваць цэны, мы будзем больш арыентавацца на развіццё канкурэнцыі. Ці можа я дрэнна пачуў ці не зразумеў чагосьці? — абурыўся Лукашэнка. — Паўтараю вам публічна: ваша задача — кантроль за цэнаўтварэннем, як калісьці вы пачалі рабіць на пачатку сваіх першых крокаў на гэтай пасадзе. Не бачу міністра гандлю. Вось-вось».

«І ніякія рэфарматары, і МВФ вам не ўказ. Кантралюйце цэнаўтварэнне, — працягнуў ён. — Мы ад гэтага адышлі і што мы атрымалі? Цэны на цукар выраслі на 25% … А вы кажаце пра нейкую канкурэнцыю: адзін цукраперапрацоўчы завод будзе канкураваць з іншым, трэцім, чацвёртым… і мы атрымаем нейкі эфект. Ілюзія! Таму ваша галоўная задача — і я пакуль на вас разлічваю — цэнаўтварэнне».

Пры гэтым у лютым 2016 года Лукашэнка сказаў Калтовічу: «Рабіце так, каб і дзяржаўны гандаль, і прыватная, замежнікі і свае былі ў роўных умовах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930