Знайсці
21.04.2017 / 11:22РусŁacБел

Фотаконкурс да Тыдня Швецыі ў Беларусі

 Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе прафесійных фатографаў, фотааматараў і ўсіх тых, хто любіць, наведваў ці марыць наведаць Швецыю.

Праект прымеркаваны да Тыдня Швецыі, які пройдзе з 29 траўня па 3 чэрвеня 2017 года. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў рамках Дня Швецыі 3 чэрвеня 2017 года. Фотаконкурс праводзіцца пры падтрымцы Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

Тэмы конкурсу

«Швецыя вачыма беларусаў»

Гэта тэма для тых, каму пашчасціла пабываць у Швецыі. Нам цікава даведацца, як Швецыю бачаць беларусы. У рамках катэгорыі прымаюцца фотаздымкі, зробленыя непасрэдна на тэрыторыі Швецыі без тэрміну даўнасці.

«Швецыя ў Беларусі«  

Нават калі вам не давялося бываць у Швецыі, то напэўна вы можаце знайсці часцінку гэтай краіны ў Беларусі. Што гэта можа быць? Культура, мастацтва, бізнес, тавары, спорт. Дэманструйце сваю фантазію, творчасць ды крэатыўнасць! Для гэтай катэгорыі здымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Тэрміны правядзення конкурсу

Фотаработы прымаюцца да 14 траўня 2017 года ўключна.

Умовы ўдзелу ў конкурсе

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца фотаработы як прафесійных фатографаў, так і фотааматараў.

Фатограф павінен з’яўляцца аўтарам фотаматэрыялу, пададзенага на конкурс. Дасланыя на конкурс работы могуць быць выкарыстаны арганізатарамі конкурсу для публікацыі ў друкаваным ці электронным выглядзе без выплаты якіх-небудзь матэрыяльных узнагарод і без узгаднення з аўтарам. Дасылаючы фотаздымкі, аўтар пагаджаецца з умовамі дадзенага конкурсу.

Тэхнічныя параметры

Колькасць работ ад аднаго аўтара: да 3-х паасобных здымкаў і/або 1 серыя (колькасць фотаздымкаў у серыі — не больш за 5) для кожнай намінацыі

Фармат файла: jpeg

Памер фота: 1400 пікселяў па доўгім боку, аб’ём файла - не больш за 1 Мб. У тым выпадку, калі ваша работа будзе адабраная ў Short-list, неабходна даслаць файл для друку фотаздымкаў 30x45 см

Імя файла: на лацініцы прозвішча-імя-нумар.jpeg (прыклад: petrov-vasily-001.jpeg)

Для ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца работы з надпісамі, вадзянымі знакамі, любымі рамкамі. Фотамантаж забаронены.

Электронны адрас для конкурсных матэрыялаў: sweden@mail.bn.by з паметкай «Фотаконкурс».

Тэкставыя матэрыялы

Разам з фотаздымкамі неабходна даслаць інфармацыю:

1. аб аўтары: імя і прозвішча, дата нараджэння, горад, кантактны нумар тэлефона;

2. аб фотаздымку/серыі: назва, апісанне, месца і ўмовы, пры якіх быў зроблены фотаздымак (знята серыя), а таксама любая іншая інфармацыя, якую аўтар лічыць неабходнай для правільнай інтэрпрэтацыі работы.

Узнагароджанне

У кожнай тэме будзе адзначаны пераможца.

Галоўныя прызы

  • 2 білеты на самалёт Мінск-Стакгольм-Мінск ад авіякампаніі «Белавіа», пражыванне ў адным з гатэляў Стакгольма (2 ночы) ад Пасольства Швецыі.
  • Круіз на дваіх Талін-Стакгольм-Рыга ад кампаніі «VR Lines».

Пераможцаў вызначыць журы пад старшынствам кіраўніка Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Марціна Оберга.

2 і 3 месцы будуць таксама адзначаны памятнымі прызамі.

Лепшыя фотаработы будуць надрукаваныя і прадстаўленыя на выставе ў рамках Дня Швецыі на плошчы Свабоды 3 чэрвеня 2017 года.

Пасольства Швецыі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930