Знайсці
21.04.2017 / 10:1411РусŁacБел

Шуневіч: Будзе адна дзяжурная служба, якая гарантуе бяспеку і парадак у краіне

У Беларусі будзе адна дзяжурная служба, якая гарантуе бяспеку і грамадскі парадак у краіне, а курыраваць яе будзе МУС. Пра гэта TUT.BY распавёў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

«Схематычна, і гэта аптымальная схема, сістэма грамадскай бяспекі будзе выглядаць так: ёсць цэнтр, у ім сканцэнтраваны ўсе дзяжурныя службы органаў, якія гарантуюць грамадскую бяспеку і г.д. Там знаходзіцца дзяжурная служба МУС, дзяжурная служба МНС, хуткая дапамога, памежныя войскі, камітэт дзяржбяспекі і іншыя ведамствы», — расказаў міністр.

Па словах кіраўніка МУС, ужо існуе глабальная сістэма відэаманіторынгу грамадскай бяспекі — відэакамеры, сетка перадачы дадзеных.

«Усё гэта сцякаецца ў адзін цэнтр, аператары рэгіструюць розныя правапарушэнні, здарэнні і гэтак далей, і перадаюць у адпаведную службу інфармацыю для рэагавання. Гэтая сістэма прымяняецца ў многіх краінах, гэта эканомія сіл і сродкаў, а эфектыўнасць і хуткасць рэагавання павялічваецца ў разы», — мяркуе Шуневіч.

Ён таксама адзначыў, гэта будзе адна дзяжурная служба, якая гарантуе бяспеку і грамадскі парадак у краіне. Курыраваць яе будзе МУС.

Адказваючы на пытанне аб тэрмінах уводу, міністр сказаў, што «складана сказаць, калі яна будзе ўведзена». «Але я думаю, што на распрацоўку і рэалізацыю спатрэбіцца ад двух да трох гадоў», — сказаў ён.

Міністр распавёў, што сёння больш за 7 тысяч аб'ектаў аснашчаны відэакамерамі: «Нам трэба будзе іх у адну сетку зацыкліць, абсталяваць новымі відэакамерамі тыя аб'екты, якія трэба».

З увядзеннем сістэмы, лічыць міністр, неабходнасць у дадатковых супрацоўніках адпадзе.

Нагадаем, у сакавіку на нарадзе ў прэзідэнта было прынята рашэнне аб стварэнні Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930