Знайсці
20.04.2017 / 22:3715РусŁacБел

У рускамоўных школах Кыргызстана будуць весці ўрокі на кыргызскай

З наступнага навучальнага года ў рускамоўных школах Кыргызстана пачнуць весці ўрокі на кыргызскай. Інфармацыю пра гэта 24.kg пацвердзілі ў Міністэрстве адукацыі і навукі краіны.

У ведамстве нагадалі, што прынятая Нацыянальная праграма развіцця дзяржаўнай мовы і ўдасканалення моўнай палітыкі на 2014—2020 гады.

Адной з асноўных мэтаў праграмы з'яўляецца фарміраванне новага шматмоўнага пакалення кыргызстанцаў, якія свабодна валодаюць роднай, дзяржаўнай, афіцыйнай, а таксама міжнародным мовамі.

У рамках рэалізацыі праграмы ў Мінадукацыі запушчаны праект па шматмоўнай адукацыі. Сёння Кыргызстан праходзіць ужо чацвёрты этап яго ўкаранення.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера